Шосты школьны дзень. Дзень памяці

04.05.2024

Шосты школьны дзень 04 мая 2024 года прайшоў пад дэвізам "Дзень памяці".

Ёсць у кожнага народа падзеі і даты, якія ён ніколі не забывае. Для нашай краіны такой датай з'яўляецца 9 Мая - Дзень Перамогі. Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з галоўных у літаратуры мінулага і сучаснасці. Напярэдадні свята - Дня Перамогі, з навучэнцамі пачатковых класаў быў праведзены літаратурна-паэтычны рынг "Мы аб вайне вершамі гаворым". Праз творы паэтаў Канстанціна Сіманава, Расула Гамзатава, вучні змаглі акунуцца ў падзеі той далёкай вайны. Памяць пра тых, хто смела стаў на абарону сваёй Радзімы, ушанавалі хвілінай маўчання.


Напярэдадні важнай даты - Дня Перамогі - і ў год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы 5-8 класаў паўдзельнічалі ў музычным калейдаскопе "Песні таксама ваявалі". Спачатку разгадвалі рэбусы, у якіх былі зашыфраваны словы "песня" і "вайна". Нягледзячы на пакуты ваеннага часу, песня заўсёды суправаджала салдата. На працягу ўсяго мерапрыемства падлеткі ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: "Любімыя мелодыі", "Ідзе вайна народная, свяшчэнная вайна...", "Успомні радок з песні", "Ну-ка, усе разам! Паспяваем, сябры!", "Самыя шустрыя". Дзеці не толькі адгадвалі песні ваенных гадоў і ўспаміналі радкі з песні, але і даведваліся гісторыю стварэння песень. Скончылася мерапрыемства выкананнем песні "Дзень Перамогі".


Гадзіна мужнасці "Нам 41-ы не забыць, нам вечна славіць 45-ы" прайшла ў шосты школьны дзень для навучэнцаў старэйшых класаў. Вучні гаварылі пра тое, што Вялікая Айчынная вайна рэзкай рысай падзяліла жыццё народа на даваенны і пасляваенны час. Гады вайны сталі эпохай гераічнага супрацьстаяння фашызму, выклікалі небывалы ўсплёск паэзіі грамадзянскага і патрыятычнага характару. Паэзія франтавога часу стала вядучым жанрам літаратуры. Вершы К. Сіманава, А.Суркова, В.Бергольц, нарыс Ільі Эрэнбурга "У першы дзень" аб подзвігу народа прачыталі навучэнцы 11 класа.