Памяць аб героях не становіцца цьмянай

03.05.2024

Няма больш высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні.

А.Г. Лукашэнка

Набліжаецца Дзень вялікай Перамогі. І мы які раз са шчымлівым болем у сэрцы ўсведамляем, што сведкі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны сыходзяць ад нас назаўжды. Аднак памяць пра іх не становіцца цьмянай…
У пятніцу, 3 мая, у школе 45 навучэнцаў напісалі Усебеларускую дыктоўку "Я раскажу пра Перамогу", прысвечаную святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Напісанне дыктоўкі, акрамя праверкі арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў, дапамагло навучэнцам пашырыць свае веды аб героях і падзеях ваенных гадоў, успомніць і ўсвядоміць трагізм таго, што адбылося ў далёкі і страшны час. Усвядоміць, каб не паўтарыць...