"Сады надзеі"

30.04.2024

Навучэнцы школы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Сады надзеі", а таксама напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў правялі веснавыя работы па добраўпарадкаванні ў школьным садзе.

Грэцкія арэхі, пасаджаныя вучнямі яшчэ ў 5 класе, растуць, набіраюць сваю моц, пачынаюць кучаравіцца сваёй кронай. І для таго, каб яны сталі паўнацэннымі дрэвамі і давалі сваі плады, трэба даглядаць іх, падкармліваць, абразаць непатрэбныя галінкі, што і зрабілі хлопчыкі і дзяўчынкі 7 класа. А яшчэ дабавілі добры настрой і надзею на тое, што калісьці паспрабуюць смачныя і карысныя плады.