Шосты школьны дзень. Бацькоўская субота "Мы разам"

27.04.2024

Шосты школьны дзень 27 красавіка 2024 года прайшоў пад дэвізам "Бацькоўская субота "Мы разам".

У рамках шостага школьнага дня з навучэнцамі пачатковай школы праведзена экалагічнае дасье “Беражыце Зямлю! Беражыце!», якое спрыяла выхаванню гуманнага стаўлення да прыроды, запатрабаванню бачыць і разумець прыгожае, развіццю пачуцця беражлівых адносін да навакольнага свету.
Падчас мерапрыемства вучні здзейснілі займальнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем.
Усё прайшло весела, цікава, а галоўнае пазнавальна. Дзеці адгадвалі загадкі аб раслінах і жывёлах, расшыфроўвалі рэбусы, прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы намалявалі малюнкі на тэму "Экалагічны вернісаж".
Але самае галоўнае, што навучэнцы ўразумелі: прырода вельмі далікатная і мае патрэбу ў нашай абароне.

27 красавіка ў суботні цёплы і вясновы дзень вучні 5-7 класаў сабраліся ў школе для таго, каб акунуцца ў свет музыкі і паўдзельнічаць у дыскапраграме "Сучасныя акорды".
Музыка акружае нас паўсюль. Яна валодае неверагоднай энергетыкай і магнетызмам. Як даказалі навукоўцы, выкарыстоўваючы музыку, можна ўздзейнічаць на эмацыйнае самаадчуванне чалавека, а таксама ўплываць на яго інтэлектуальнае развіццё. Навучэнцы і бацькі прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах, пазнаёміліся з вядомымі класічнымі кампазітарамі і іх творчасцю, праспявалі любімыя песні, адгадвалі па музычных застаўках тэлеперадачы, прасякнуліся зачаравальнымі гукамі класічнай музыкі ў выкананні Куцко Эвеліны і Кісель Нэлі, гурт «ТрыО» парадаваў танцавальнымі нумарамі, а Кісель Аляксандра Віктараўна стала абсалютнай пераможцай конкурса "Угадай мелодыю".
Музыка - гэта вялікае мастацтва, яе неабходна любіць і вывучаць. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства.



З мэтай выхавання экалагічнай культуры навучэнцаў, фарміравання іх актыўнай жыццёвай пазіцыі ў справе аховы прыроды ў шосты школьны дзень навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў форме круглага стала "Экалогія вакол нас". Навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыю, у якой выклалі асноўныя праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, шляхі іх вырашэння; прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне "Зямля - жыць!"
Дзеці прыйшлі да высновы, што ўсведамленне неабходнасці беражлівых адносін да навакольнага свету - клопат кожнага з нас.