Школа актыўнага грамадзяніна ў 7 класе. Арт-праект "Нашы падарожжы па Беларусі"

25.04.2024

25 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" класная гадзіна ў 7 класе прайшла ў форме арт-праекту "Нашы падарожжы па Беларусі". Узяўшы дзённік падарожніка, сямікласнікі падлічылі, што за два з паловай гады яны здзейснілі 22 экскурсіі і і наведалі больш, чым 27 аб'ектаў. Адзначыўшы на карце Беларусі пункты, якія наведалі, вучні зразумелі, што ўбачылі толькі маленькую часцінку нашай Радзімы. І наперадзе  нас яшчэ чакаюць невядомыя гарады, замкі, музеі, цікавыя людзі і арт-прасторы.