Школа актыўнага грамадзяніна ў 5 класе. "Я і культура"

23.04.2024

23 красавіка ў 5 класе ў рамках адукацыйнага праекта “ШАГ” была праведзена класная гадзіна па тэме “Я і Культура” (арт-праект “Нашы падарожжы па Беларусі”). Вучні абмеркавалі наступныя пытанні: каштоўнаснае стаўленне да звычаяў, традыцый свайго народа, сваёй сям'і; што такое знешняя і ўнутраная культура, нацыянальная культура; захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны. Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з прэзентацыяй “Славутасці Беларусі”, падрыхтавалі свае выступленні з выкарыстаннем бібліятэчных крыніц пра гістарычную, праваслаўную, прыродную і культурную спадчыну беларускага народа, якой мы павінны ганарыцца, захоўваць і памнажаць.
Навучэнцы ўзгадалі ўсе гістарычныя мясціны, якія наведвалі падчас экскурсій з класам (Нясвіжскі, Мірскі, Лідскі, Навагрудскі замкі), сваімі роднымі, сябрамі, сям'ёй, падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Выкарыстоўваючы розныя сродкі і матэрыялы, Кісель Нэлі, у якой аказаўся самы вялікі спіс наведаных культурных месцаў, аформіла яркі арт-праект «Мае падарожжы па Беларусі» ў выглядзе фотарэпартажу.
У заключэнні мерапрыемства школьнікі прыйшлі да высновы, што беларускі народ мае права ганарыцца найбагацейшымі вытокамі сваёй культуры.