Трагічная дата - 26 красавіка

23.04.2024

Трыццаць восем гадоў аддзяляюць нас ад трагічнай даты 26 сакавіка 1986 года. Чарнобыльская катастрофа нанесла вялікія страты, змяніла лёсы многіх людзей. У школьнай бібліятэцы адкрылася выстава-напамін “Помні Чарнобыль”. Вучні V класа з цікавасцю азнаёміліся з выставай кніг, перыядычных выданняў. Успомнілі пра ліквідатараў трагедыі, якія пражываюць у горадзе і нашай мясцовасці. Толькі дзякуючы іх мужнасці і самаадданасці ўдалося пазбегнуць больш жахлівых наступстваў.