Тыдзень пачатковых класаў. Дзень другі

27.02.2024

Другі дзень тыдня пачатковых быў прысвечаны роднай мове.
Дэвіз дня: “О матчына мова!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна”.
Настаўніца першага класа Сацеева Жанна Міхайлаўна правяла з першакласнікамі конкурс малюнкаў “Беларускі алфавіт". Самымі актыўнымі маленькімі мастакамі былі Емельяновіч А., Арноўская В., Сап’янік І., Сазановіч М. Рабяты не толькі намалявалі малюнкі, але і прачыталі вершы, прысвечаныя намаляванай літары.
Сярод вучняў 2-4 класаў быў праведзены конкурс-агляд на лепшы сшытак па беларускай мове. Адзначаны лепшыя сшыткі вучняў Лейка Ганны (2 клас), Шымко Ксеніі (3 клас), Шарыя Мікіты і Жывіцкай Валерыі (4 клас).
Квэст-гульня “Сцяжынкамі казак” прайшла ў 2 класе. Дзеці здзейснілі займальную вандроўку ў чароўны свет казак. Падчас гульні дзеці прайшлі чатыры этапы, на кожным з якіх былі прадстаўлены заданні. Удзельнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, гулялі ў гульні "Збяры казку", “Казачнае лато”. Падчас мерапрыемства дзеці з захапленнем збіралі пазлы, размалёўвалі малюнкі з казачнымі героямі.
Конкурсная праграма “Знаўцы беларускай мовы” прайшла сярод вучняў 3-4 класаў. Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні спрабавалі свае сілы ў разгадванні рэбусаў і галаваломак, спрабавалі свае сілы ў гульнях “Перакладчык”, “Назаві адзенне па-беларуску”.