Шосты школьны дзень. Бацькоўская субота "Мы разам"

24.02.2024

Шосты школьны дзень 24 лютага прайшоў пад дэвізам "Бацькоўская субота "Мы разам".

Для вучняў-пачаткоўцаў прайшла калектыўная творчая справа "Сямейныя ачумелыя ручкі". Дзеці расказалі, чым яны любяць займацца са сваімі бацькамі ў вольны час. З задавальненнем працавалі над вырабам да свята 8 сакавіка.


 З навучэнцамі 5-8 класаў і іх бацькамі прайшла сустрэча ў форме падарожжа "Бацькоўскі дом - пачатак пачаткаў". Сустрэча пачалася з праслухоўвання песні "Бацькоўскі дом". Дзеці разам з бацькамі расказалі свае радаводы, падзяліліся сваімі захапленнямі і інтарэсамі. Расказалі пра сваіх сваякоў, якімі можна ганарыцца. Мамы прынеслі хатнюю свежую выпечку і запрасілі ўсіх за святочны стол.


У рамках бацькоўскай суботы "Мы разам" прайшло мерапрыемства "Узаемаразуменне... Як шмат у гэтым слове", удзельнікамі якога сталі юнакі і дзяўчаты 9-11 класаў, бацькі. Да дыялогу з задавальненнем далучыліся ўсе прысутныя. Сімвалічным аказаўся той факт, што 23 лютага адзначаецца Сусветны дзень узаемаразумення і міру. Дзеці і бацькі разважалі аб тым, што такое паразуменне, якія ўзаемаадносіны павінны быць у сям'і, што з'яўляецца асновай шчаслівай сям'і. Увазе прысутных быў прапанаваны відэасюжэт "Верабей", пасля прагляду якога дзеці і дарослыя абмеркавалі ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей.