Да святкавання 23 лютага рыхтуюцца самыя маленькія

23.02.2024

Свята 23 лютага ў дзіцячым садку - добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, фарміраванне ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Радзімы. А пакуль мы знаёмім дзяцей і расказваем, што такое армія, чаму 23 лютага - Дзень абаронцы Айчыны, прывіваем любоў да Радзімы і развіваем патрыятычныя пачуцці. На працягу тыдня праводзяцца розныя мерапрыемствы: чытанне мастацкай літаратуры, гутаркі, загадкі аб ваеннай тэхніцы, маляванне, аплікацыя, канструяванне па тэме. Дзеці рознаўзроставай групы вырабілі для сваіх тат паштоўкі-караблікі, сканструявалі ваенную тэхніку-танкі, аформлена выстава - парад ваеннай тэхнікі. У спецыяльнай групе выхаванцы зрабілі караблі з дапамогай тэхнікі арыгамі.