Конкурсна-гульнявая праграма да Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2024

Для вучняў 5-7 класаў адбылася конкурсна-гульнявая праграма да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Дзень абаронцы Айчыны прысвечаны тым, хто калісьці адстойваў у баі свабоду сваёй Радзімы і гінуў за яе, тым, хто зараз ахоўвае нашы межы, і тым, каму яшчэ трэба будзе стаць абаронцам Айчыны.
У ходзе мерапрыемства былі праведзены віктарыны, конкурсы, у якіх хлопчыкі маглі паказаць сваю кемлівасць, спрыт і знаходлівасць. На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі. Тата Сапліцы Станіслава расказаў пра свайго сябра Фаэтона, які прыехаў разам з ім на свята. Раман Сапліца працуе кінолагам. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі аповед Сапліцы Р.А. пра тое, якія заданні яны выконваюць разам з сабакам, прадэманстраваў каманды, якія выконвае сабака. Многія хлопцы пасля сустрэчы вызначыліся з выбарам прафесіі.