Навагодняе свята для дашкольнікаў

28.12.2022

Вось і наступілі казачныя і вясёлыя навагоднія святы, якія чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і! А для нашых дзяцей і іх бацькоў у гасцінных сценах нашай установы 28 снежня прайшоў навагодні ранішнік для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Навагодні паказ пачаўся з сустрэчы дзяцей з уяўным Дзедам Марозам, Кікімарой, Тыграм, Трусам, Снягуркай і сапраўдным Дзедам Марозам. Дзеці пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, вадзілі вясёлыя карагоды.
Свята атрымалася вельмі вясёлым і пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый у дзяцей і бацькоў.