Экскурсія ў палац "рыцарскай мроі"
27.11.2024Апошняя серада кожнага месяца - дзень бясплатнага наведвання музеяў з бясплатным экскурсійным суправаджэннем. Скарыстаўшы гэтую магчымасць, вучні 8-11 класаў наведалі Косаўскі палац - унікальны ўзор неагатычнай архітэктуры і мастацтва ХІХ стагоддзя. А побач з палацам знаходзіцца мемарыяльны музей-сядзіба Т.Касцюшка. Сёння дзеці ўпэўніліся, што нездарма за казачную выяву і раскошу палац графаў Пуслоўскіх звалі ў свой час "рыцарскай мрояй" .