Дзень Маці
14.10.2024Мама,матуля…Колькі ласкі і пяшчота мае гэта слова,якім мы называем самага дарагога і блізкага нам чалавека.Сягодня,14 кастрычніка , у рамках Тыдня бацькоўскай любові І Дня маці, а таксама праваслаўнага свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы
шмат гасцей сабралася ў школьнай бібліятэцы на літаратурную гасцеўню “Святло матуліных вачэй”.На нашым свяце прысутнічалі:Емельяновіч Ю.Я.,узнагароджаная ордэнам Маці,мнагадзетныя матулі Самайловіч В.В.,Маляўская А.В.,Гушчынская А.М.,проста мамы Берзух А.М..Скрыпка В.І.,Шолк Ю.Э.,Шымко С.Л. разам са сваімі сынамі і дочкамі.
Літаратурная гасцеўня “Святло матуліных вачэй” – гэта не проста канцэрт,гэта магчымасць выказаць сваю любоў, павагу і удзячнасць той адзінай,самай любімай.Вучні чыталі вершы, спявалі песні, жартавалі, дарылі сваім мілым матулям ласку, павагу, удзячнасць.