Выбар зроблены!
08.10.2024Выбар зроблены!
7 кастрычніка 2024 г. у нашай школе адбыліся выбары дэпутатаў у вучнёўскую палату Маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў сярод вучняў 8-11 класаў. Гэта была яскравая і важная падзея ў школьным жыцці, дзе вучні змаглі адчуць сябе сапраўднымі выбаршчыкамі і кандыдатамі! Па выніку галасавання ў вучнёўскую палату Маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў зноў выбрана Жытко Радаслава, вучаніца 11 класа.
Віншуем!