Бацькоўскі ўніверсітэт у 6 класе

26.10.2024

Бацькоўскі універсітэт праведзены з бацькамі вучняў 6 класа. Круглы стол "Сям'я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральная і культурныя каштоўнасці" меў на мэце павышэнне ролі сям'і і яе значэнне ў жыцці дзіцяці, фарміраванне псіхолага- педагагічнай культуры бацькоў у вобласці выхавання і ўзаемадзеяння з дзецьмі. Класны кіраўнік яшчэ раз звярнуў увагу бацькоў на Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. З бацькамі арганізаваны інтэрактыўныя элементы гульні па праблемах выхавання. Перад бацькамі выступіла педагог - псіхолаг, якая расказала пра стылі адносін бацькоў да дзяцей. Прысутныя прагледзелі і абмеркавалі відэа "Усё аб выхаванні дзяцей за 5 хвілін", "Дзеці - люстэрка бацькоў", "Прышчэпка любоўю". Бацькі падзяліліся сямейнымі традыцыямі. Бацькі атрымалі памяткі "Правілы нашай сям'і". 

поделиться в: