Бацькоўскі ўніверсітэт у 5 класе
25.10.202425 кастрычніка ў 5 класе праведзены бацькоўскі ўніверсітэт “Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве”. Перад бацькамі выступілі педагог сацыяльны Краскоўская А.М. і педагог-псіхолаг Емельяновіч Ю.Я., якія засяродзілі ўвагу бацькоў на праблеме адаптацыі пяцікласнікаў да новых умоў навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Класны кіраўнік Сявец М.І. стварыла ўмовы для канструктыўнага дыялогу з бацькамі. У выніку была выпрацавана агульная пазіцыя па праблеме адаптацыі пяцікласнікаў. Для бацькоў педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг і класны кіраўнік падрыхтавалі памяткі, якія дапамогуць бацькам у няпросты перыяд адаптацыі іх дзяцей.