Дзесяць парадаў бацькам будучых першакласнікаў
Савет 1. Памятайце, што вы выбіраеце школу не для сябе, а для вашага дзіцяці, таму паспрабуйце ўлічыць усе фактары, якія могуць ускладніць яго навучанне.
Савет 2. Абавязкова пазнаёмцеся са школай, умовамі навучання, педагогамі.
Савет 3. Высветліце, па якой праграме будзе вучыцца ваша дзіця, якая будзе ў яго нагрузка (колькі ўрокаў у дзень, ці ёсць дадатковыя заняткі).
Савет 4. Даведайцеся, калі пачынаюцца заняткі, і разлічыце, колькі часу неабходна на дарогу ў школу. Дадайце яшчэ гадзіну на ранішнія працэдуры і сняданак - ці не давядзецца ўставаць занадта рана?
Савет 5. Паспрабуйце пазнаёміцца і пагутарыць з будучай настаўніцай вашага дзіцяці. Падумайце, ці зможа яна ўлічыць яго асаблівасці (ці захоча).
Савет 6. Удакладніце, у які час дзіця будзе вяртацца дадому са школы. Гэта неабходна, калі вы плануеце якія-небудзь дадатковыя заняткі (секцыі, музычная школа, гурткі).
Савет 7. Падрыхтуйце месца для заняткаў дзіцяці дома.
Савет 8. Не настройвайце дзіця толькі на поспех, але і не запалохвайце няўдачамі.
Савет 9. Памятайце, што адаптацыя да школы не просты працэс і адбываецца зусім не хутка. Першыя месяцы могуць быць вельмі складанымі. Добра, калі ў гэты перыяд прывыкання да школы нехта з дарослых будзе побач з дзіцем.
Савет 10. Не стаўцеся да першых няўдач дзіцяці як да краху ўсіх вашых надзей. Памятайце: яму вельмі неабходна ваша вера ў яго, разумная дапамога і падтрымка.