Памятка аб карыстанні мабільным тэлефонам ва ўстанове адукацыі
Любы Карыстальнік абавязаны ведаць і выконваць наступныя ўмовы і правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстанове адукацыі:
1. У будынку ўстановы адукацыі абавязкова перавесці тэлефон у рэжым вібравыкліку ці на мінімальную гучнасць сігналу выкліку. Выбіраць мелодыі на выклік, якія не будуць турбаваць навакольных.
2. У будынку ўстановы адукацыі і на прылеглай тэрыторыі імкніцеся размаўляць па мабільным тэлефоне максімальна ціха і коратка, каб не перашкаджаць навакольным сваёй размовай.
3. Не выкарыстоўвайце чужыя мабільныя тэлефоны ў сваіх мэтах і не паведамляйце іх мабільныя нумары трэцім асобам без дазволу ўладальніка.
4. Мабільным тэлефонам, плэерам і іншымі электроннымі прыборамі, якія не адносяцца да дадзенага ўрока (занятка ў аб'яднанні па інтарэсах), карыстацца забаронена. Падчас вучэбных заняткаў тэлефон павінен быць выключаны і прыбраны.
5. Дазволена прымяненне тэлефона па-за вучэбнымі заняткамi ў адпаведнасцi з яго функцыянальным прызначэннем.
6. Фатаграфаваць ці здымаць відэа на свой мабільны тэлефон можна толькі з дазволу педагога, удзельніка здымкі.
7. Слухаць радыё і музыку праз навушнікі. У бібліятэцы перавесці мабільны тэлефон у рэжым "без гуку", толькі пры неабходнасці адказаць на званок. Размаўляць нядоўга, нягучна і па сутнасці.
8. Карыстацца тэлефонам ва ўстанове адукацыі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні, карыстацца Bluetooth, Інтэрнетам і іншымі паслугамі) навучэнцам дазволена паміж заняткамі і мерапрыемствамі толькі для аператыўнай сувязі з бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, блізкімі сваякамі і толькі ў выпадках апраўданай і неадкладнай неабходнасці.
Карыстальнікам ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
1.Выкарыстоўваць тэлефон на вучэбных занятках у любым рэжыме (калькулятар або як элемент адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі - з дазволу педагога).
2. Праслухоўваць радыё і музыку ў будынку ўстановы адукацыі да і пасля вучэбных заняткаў, на перапынку без навушнікаў.
3. Прапагандаваць праз тэлефон жорсткасць, гвалт, парнаграфію, песні і вершы, якія змяшчаюць нецэнзурныя выразы.
4. Выкарыстоўваць у якасці сігналу выкліку гукавыя сігналы, абразлівыя для навакольных (нецэнзурная лексіка, грубыя і рэзкія выразы і непрыстойныя гукі).
5. Свядома наносіць шкоду іміджу ўстановы адукацыі.
6. Навучэнцам забаронена падключаць тэлефон да электрычных сетак устаноў адукацыі для падзарадкі.
7. Педагогам і іншым работнікам таксама забаронена карыстацца тэлефонам падчас вучэбных заняткаў. У пазаўрочны час яны абавязаны максімальна абмяжоўваць сябе ў карыстанні тэлефонам у прысутнасці навучэнцаў.
Адказнасць за парушэнне Правілаў
1. Пры парушэнні правілаў карыстання мабільным тэлефонам педагагічны работнік установы адукацыі абавязаны аформіць дакладную запіску аб факце парушэння для прыняцця мер педагагічнага ўздзеяння (папярэджанне, запіс у дзённіку, паведамленне або выклік бацькоў для правядзення тлумачальнай гутаркі), або мер дысцыплінарнага спагнання (заўвага, вымова) у адпаведнасці з арт. 126 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
2. Пры фактах грубага парушэння - камісійнае адабранне тэлефона, суразмова адміністрацыі ўстановы адукацыі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) і перадача ім тэлефона.
3. Канфіскаваць тэлефон маюць права педагог, намеснікі дырэктара, дырэктар, кіраўнік фізічнага выхавання і педагогі дадатковай адукацыі аб'яднанняў па інтарэсах у складзе камісіі.
4. Падставы для прыцягнення вучняў да дысцыплінарнай адказнасці (у адпаведнасці з арт. 126 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі): парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу; невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка; распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю ўдзельнікам адукацыйнага працэсу.