Дыскусія "Эпоха ex-trim. Неабходна выжыць"
09.11.2024Дыскусія "Эпоха ex-trim. Неабходна выжыць" праведзена з вучнямі 8-9 класаў у шосты школьны дзень. Большасці маладых людзей невядомы спакой. Яны імкнуцца ўсё зразумець, многае паспытаць. Юнацтву ўласціва імкненне да ўсяго новага, неспазнанага, незвычайнага. Чаму некаторых людзей не задавальняе звычайнае жыццё, размеранае, адносна спакойнае? Дасягненні сучаснай цывілізацыі могуць забяспечыць такое жыццё большасці з нас. Аднак ёсць людзі, якія імкнуцца паспрабаваць нешта незвычайнае і адпраўляюцца на пошукі экстрэмальных адчуванняў. Што адбываецца з чалавекам?
Вучні пазнаёміліся з самымі экстэмальнымі відамі дзейнасці, дзе падлеткі хочуць праявіць сябе і ў выніку атрымоўваюць калецтва.