Выхоўваем разам
26.10.2024Паседжанне клуба "Выхоўваем разам" прайшло 26 кастрычніка ў межах бацькоўскай суботы. Сустрэча пакаленняў "Як дастукацца да дзіцяці" актуальная для бацькоў падлеткаў. Разам з педагогам- псіхолагам бацькі выпрацавалі рэкамендацыі, якія дазволяць ім наладзіць узаемазносіны з дзецьмі "без крыкаў і нерваў". Класны кіраўнік даў карысныя парады па праблемах выхавання падлеткаў у сям'і.