"Займальна аб прафесіях"

19.10.2024

“Займальна аб прафесіях”

Лабараторыя ведаў “Займальна аб прафесіях” прайшла для вучняў 5-8 класаў. Рабяты даведаліся, што навукоўцы раздзялілі прафесіі на 5 тыпаў: чалавек-прырода, чалавек-тэхніка, чалавек-чалавек, чалавек-знакавая сістэма, чалавек-мастацкі вобраз.

Зацікавілі дзяцей такія прафесіі, як іміджмейкер, рыелтар, дылер, мерчэндайзер. Рабяты разгледзелі тры складальнікі выбару прафесіі: “Хачу”- “Магу” – “Патрэбна”.

На пытанне “Як стаць паспяховым” адказала загадчык кафэ Цуран Вольга Мікалаеўна, якая і запрасіла дзяцей да сябе ў госці. Вучні ўзялі ў Вольгі Мікалаеўны інтэрв’ю, а затым гаспадыня кафэ пачаставала сваіх маленькіх гасцей чаем і піцай. 

   

   

поделиться в: