Трэнінг "Бяспечная загрузка"
12.10.2024Трэнінг "Бяспечная загрузка"
Што такое інфармацыйная бяспека? Як стварыць умовы для бяспечнага карыстання інтэрнэтам? На гэтыя пытанні паспрабавалі адказаць хлопчыкі і дзяўчынкі на трэнінгу "Беспечная загрузка", які адбыўся ў 6 школьны дзень сярод вучняў 9-11 класаў. Вучні размаўлялі аб сваіх адносінах да паняццяў рэальнага і віртуальнага свету, вучыліся фарміраваць правілы работы, якія б садзейнічалі карыснаму ўплыву на жыццё чалавека. Шматлікія практыкаванні паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам, як скажаецца инфармацыя ў інтэрнэце.