Бацькоўская субота

28.09.2024

Бацькоўская субота 

У шосты школьны дзень у пачатковай школе прайшло свята "Сям'я - гэта здорава!" Вучні гаварылі аб тым, якой павінна быць сям'я, аб традыцыях і святах, аб захапленнях. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, а захапіў хлопчыкаў і дзяўчынак конкурс "Пабудуй свой дом". 

Старшакласнікі сабраліся на паседжанне сямейнага клуба "Выхоўваем разам". Сямейныя пасядзелкі "Калі ёсць сям'я - ці шчаслівы я" сабралі за круглым сталом бацькоў і дзяцей, якія  разам з задавальненнем адказвалі на пытанні сямейнай віктарыны. Бацькі атрымалі памяткі "Фарміраванне сямейных каштоўнасцей". 

 

          

      

     

 

поделиться в: