Дзень пісьменства
07.09.2024У шосты школьны дзень у межах Тыдня беларускага пісьменства для вучняў 5-8 класаў праведзена інтэрактыўная сустрэча - гісторыка-літаратурны экскурс "Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова". Коршун Раіса Аляксандраўна, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, запрасіла вучняў у гістарычнае падарожжа на машыне часу, падчас якога дзеці ўзгадалі, як да чалавека прыйшло слова, а потым і друкаваная кніга. Раіса Аляксандраўна прадэманстравала вучням кнігу, якой больш за 200 гадоў. А фільм пра Кірылу і Мяфодзія вельмі захапіў прысутных! Дзеці прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.