Першы дзень у асеннім лагеры
28.10.2024Першы дзень у аздараўленчым лагеры “Асенняе асарці” пачаўся з адкрыцця змены “Мы такія розныя, але мы разам”. Рабяты пазнаёміліся з планам работы і рэжымам работы аздараўленчага лагера. АБВГДэйка ці “Школа карысных навук пазнаёміла дзяцей з інструктажамі па тэхніцы бяспекі падчас знаходжання ў лагеры. Рухомыя гульні на свежым паветры “Быць у руху – здорава!” сталі для рабят тым часам, калі яны павесяліліся ад душы, надыхаліся свежым паветрам і вярнуліся ў школу радасныя і натхнёныя. У другой палове дня выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у “Турніры кемлівых”, выдзеліліся Шастак Маша, Булыка Данііл, Кісель Максім, Арноўская Віка.
Перад адыходам дамоў з выхаванцамі праведзена хвілінка бяспекі “Правілы паводзін на дарогах”.