Трэці дзень у лагеры

30.10.2024

Сённяшні дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Парк асенніх забаў”.  Раніцай прайшла лінейка, падчас якой   дзеці пазнаёміліся з планам работы на дзень,  затым усе пайшлі на зарадку. З захапленнем рабяты  малявалі адбіткі лісцеў “Прыйшла без фарбаў і без пэндзікаў, перафарбавала ўсе лісты”. Малюнкі атрымаліся прыгожыя і яркія.  З мэтай знаёмства з прафесіямі аграгарадка адбылася сустрэча з загадчыкам кафетэрыя “Нягневіцкія прасторы” Цуран В.М., якая правяла майстар-клас па выпяканні піцы.  Выхаванцы з вялікім задавальненнем дапамагалі  Вользе Мікалаеўне. У другой палове дня з дзецьмі праведзена  музычная шкатулка “Угадай мелодыю”. Самымі актыўнымі былі Арноўская В., Гнілякевіч М., Кучук М.  Перад адыходам дадому выхаванцы паўтарылі  правілы дарожнага руху.   

 

  

       

 

   

 

поделиться в: