Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць
28.10.2024Любіць сваю Радзіму так, каб аддаць за яе сваё жыццё, – такі ўрок патрыятызму і чалавечнасці атрымалі нашы вучні на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі вучні 5 і 6 класаў наведалі велічны мемарыяльны комплекс. Дзяцей уразілі архітэктурна-скульптурныя ансамблі “Мужнасць”, “Смага”, плошча Цырыманіялаў, тры рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалеўшыя збудаванні крэпасці. Музей Абароны Брэсцкай крэпасці не пакінуў раўнадушным ні аднаго вучня, аповед экскурсавода слухалі ўважліва, задавалі пытанні. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўшанавалі памяць абаронцаў крэпасці хвілінай маўчання.