Тыдзень бацькоўскай любві

17.10.2024

 

У межах Тыдня бацькоўскай любві ў 7 класе прайшла класная гадзіна пад дэвізам "ШАГ": фотаальбом "Я і сям'я. Наша хоббі". Вучні сустрэліся з мамай  Сазановіча Данііла Таццянай Ігараўнай. Размова ішла аб ролі бацькоў у стварэнні сям'і.  Вучні даведаліся аб сямейных каштоўнасцях праз верш Рабініна "Бацькоўскі дом", задалі 100 пытанняў даросламу. Таццяна Ігараўна расказала аб сваім хоббі, а дзеці - аб сямейных захапленнях іх бацькоў. 

  

поделиться в: