Свята ў храме

14.10.2024

У межах Тыдня бацькоўскай любві сёння, 14 кастрычніка, вучні 2 і 4 класаў  і настаўніца Карабач Раіса Яўгеньеўна наведалі храм, дзе праходзіла Літургія да свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы. Настаяцель храма ацец Аляксей правёў для вучняў экскурсію, расказаў гісторыю свята, паказаў іконы. Дзеці задавалі пытанні бацюшку, на якія ён з задавальненнем адказаў. На развітанне ўсе атрымалі падарункі ад бацюшкі. 

   

 

поделиться в: