Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

17.09.2024

17 верасня для вучняў 5 і 7 класаў праведзены  Адзіны ўрок, прысвечаны 85-годдзю ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Падчас урока  вучні прадставілі інфармацыю пра гэты дзень у гісторыі нашай краіны, выказалі асабістыя меркаванні аб сутнасці свята, гаварылі  пра  яго значэнне для сучаснай Беларусі, для нашага народа. Дзеці разважалі над пытаннем: "Чаму сёння асабліва  важным з'яўляецца адзінства беларускага народа?" Вучні зрабілі вывад: сёння важна захоўваць незалежнасць нашай дзяржавы, духоўныя і маральныя каштоўнасці, сувязь пакаленняў. 

 

     

поделиться в: