Агульнашкольны бацькоўскі сход
13.09.2024На агульнашкольным бацькоўскім сходзе былі абмеркаванны задачы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе, актуальныя пытанні выхавання. Размова ішла аб ролі бацькоў у забеспячэнні бяспекі вучняў, аб адказнасці бацькоў за недастатковы кантроль за вольны час непаўналетніх. Азнаемлены бацькі і з наступствамі, якія звязаны з фізічным і псіхічным гвалтам (палавая недатыкальнасць). Дырэктар школы Шолк Ю.Э. прадставіла інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы ў 2024/2025 навучальным годзе, арганізацыя падвоза, харчавання, забеспячэнні бяспекі ва ўстанове. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нагорная Т.М. праінфармавала аб арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстанове. Емельяновіч Ю.Я. закранула праблему суіцыдных паводзін дзяцей, прапанавала звяртацца па дапамогу ў сітуацыі крызіса. Аб дзейнасці ГА «БРПА» и ГА «БРСМ» у працэсе выхавання навучэнцаў расказала Катлоўская А.В. На сходзе прысутнічалі і выступілі перад бацькамі і настаўнікамі прадстаўнік Навагрудскага РАНЗ Максімовіч Д.С., прадстаўнік Навагрудскага РАУС Цераховіч А.М.