Сустрэча з настаяцелем храма
11.09.2024Настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці іерэй Аляксей Варона сустрэўся з вучнямі 8 класа нашай школы. Разам з рабятамі айцец Аляксей разважаў аб значэнні і вялікай духоўнай радасці тварыць дабро і спачуваць бліжнему ў розных жыццёвых сітуацыях. Святар нагадаў вучням аб тым, што шчаслівым можна стаць тады, калі дапамагаеш іншым і дорыш людям дабрыню.