Дзень ведаў

02.09.2024

Дзень ведаў  здаўна стаў сімвалам  новых адкрыццяў, добрых спраў і смелых эксперыментаў. Гэта ўрачысты дзень для вучняў, бацькоў, настаўнікаў, а найперш - для першакласнікаў. Менавіта для іх, першакласнікаў,  упершыню прагучыць першы школьны званок.

Наша школа ганарыцца сваімі вучнямі - таленавітымі, разумнымі, выхаванымі. Настаўнікі не толькі даюць сваім выхаванцам веды, але і вучаць іх жыццёвай грамаце, перадаюць ім свой вопыт, сваю мудрасць. 

2 верасня Нягневіцкая сярэдняя школа  гасцінна расчыніла дзверы для сваіх вучняў. 

На ўрачыстай лінейцы да вучняў,  іх бацькоў і педагогаў звярнулася дырэктар школы Шолк Юлія Эдуардаўна, госці свята: галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Мігаль В.М., старшыня Нягневіцкага сельвыканкама Макрушыч А.Г., выконваючы абавязкі старшыні СВК "Нягневічы" Каляда А.М., настаяцель  Нягневіцкай Свята-Казанскай царквы іерэй  Аляксей Варона. 

 

 

 

 

поделиться в: