Бягучы рамонт

10.07.2024

Падрыхтоўка да новага 2024/2025 навучальнага года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" набірае свае абароты. У рабоце задзейнічаны тэхнічны персанал і настаўнікі ўстановы адукацыі. Ва ўстанове адукацыі маецца ўсе неабходнае для правядзення рамонтных работ. Плануецца правесці касметычны рамонт фасада, пакраску падлогі, аконных рам, дзвярэй у класных памяшканнях і ў памяшканнях дашкольных груп, замену ламп у спартыўнай зале, касметычны рамонт у сталовай і іншыя. Акрамя гэтага, будзе наведзены парадак на прышкольнай тэрыторыі, на спартыўных пляцоўках, на дзіцячых гульнявых пляцоўках.

поделиться в: