Мітынг да Дня Незалежасці
02.07.2024Сёння ў аграгарадку Нягневічы каля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны адбыўся мітынг, прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Жыхары пасёлка, прадстаўнікі працоўных калектываў, педагогі і навучэнцы школы ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Са святам! З Днём Незалежнасці, Беларусь!