Лагер працы і адпачынку "Эверэст". Дзень дзясяты
21.06.2024Вось і падышла да канца другая нядзеля працоўнага лагера. Юнакі і дзяўчаты працавалі на полі, пад шчодрым сонцам і лёгкім ветрам. Усе разам, з жартамі і вясёлым гоманам, яны адолелі дзявятую прыступку да вяршыні Эверэста. Усе разам сталі адной сям'ёй, у якіх ёсць адна мэта - адолець перашкоды на шляху да ўзыходжання на самую высокую гару. А калі яны разам, то ўсё атрымаецца! Пасля смачнага падмацунку на інфармацыйнай гадзіне "Бібліякомпас" дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб кнігах. Дзеці на свае вочы ўбачылі Біблію з прыватнай калекцыі, якой больш за 100 гадоў і паслухалі цікавую гісторыю яе знаходжання. Хлопчыкі і дзяўчынкі убачылі на асобных прыкладах, як добра ўмець размаўляць на розныя тэмы, а гэта магчыма толькі тады, калі яны будуць узбагачаць свой унутраны свет, чытаючы Кнігу.