Аздараўленчы лагер "Нягневіцкія следапыты". Дзень чацвёрты
06.06.202406 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Нягневіцкія следапыты" пачаўся з навучальнага занятку "Правілы бяспечных паводзін падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў". Навучэнцы прыгадалі, што можна і што нельга рабіць падчас спартыўных спаборніцтваў. Займальна прайшла хвілінка здароўя "Вітаміны-гэта важна". Дзеці гулялі ў гульню, падчас якой рассялялі прадукты харчавання ў домікі вітамінаў. Пашырылі веды аб карысных і шкодных прадуктах харчавання.
Падчас экскурсіі ў бібліятэку Харосіцкага СДК з выхаванцамі быў праведзены конкурс чытальнікаў “З любоўю пра Пушкіна”, прымеркаваны да дня нараджэння вялікага рускага паэта. Дзеці з вялікім захапленнем чыталі вершы Пушкіна, паказалі добрае веданне казак: адгадвалі казачных герояў, а затым размалёўвалі карцінкі з іх выявай. Таксама ў бібліятэцы расказалі пра наш Навагрудскі край, пазнаёмілі з выставай кніг пра малую радзіму. Конкурс інсцэніровак «Ажыві кнігу» прайшоў з вялікай цікавасцю. Усе дзеці актыўна ўключыліся ў дзейнасць, самі выбіралі казкі, размяркоўвалі герояў і паказалі на новы лад казкі “Курачка Раба”, “Казка пра рыбака і рыбку”. Падчас прагляду кінафільма "Я родам з дзяцінства" дзеці ўбачылі, якім коштам дасталіся нашаму народу незалежнасць і мір, спачувалі і перажывалі за герояў фільма. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў міфалогію Беларусі з акцэнтам на міфалогію Навагрудскага краю. Рабятам вельмі спадабалася легенда пра горад Свіцязь: аб жабраку і добрай удаве. Па гэтым сюжэце пачалі ствараць кніжку-малышку. З вялікім жаданнем выхаванцы лагера ўдзельнічалі ў розных віктарынах падчас правядзення бібліякафе “Мая любімая кніга”. Выхаванцы атрада адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі. Напрыканцы мерапрыемства яны зрабілі выснову: "Хто шмат чытае, той шмат ведае".