Аздараўленчы лагер "Нягневіцкія следапыты". Дзень трэці

05.06.2024

Беларускія народныя гульні - такая ж частка культурнай спадчыны, як песні, танцы, казкі, легенды. У гульнях адлюстроўваецца душа і характар нацыі. Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера " Нягневіцкія следапыты" пазнаёміліся з некаторымі беларускімі народнымі забавамі, якія дайшлі да нашых дзён: "Цяцерка", "Прэла-гарэла", "Іванка", "Млын". Цікава прайшоў навучальны занятак "Правілы бяспечных паводзін на дарогах". Дзеці працягнулі знаёмства з правіламі дарожнага руху, дарожнымі знакамі і іх прызначэннем. Замацавалі веды аб правілах паводзін у грамадскім транспарце, уменне адрозніваць забараняльныя, інфармацыйна-указальныя і папераджальныя знакі. Хвілінка здароўя "Дзіця і тэлефон" дазволіла выхаванцам зірнуць на любімую цацку з адмоўнага боку: залежнасць, шкоднае выпраменьванне, уплыў на развіццё мозгу, праблемы са сном, агрэсіўнасць, аддаленне ад рэальнасці і г.д. Рабяты прыйшлі да высновы, што лета-гэта час зносін, гульняў і паходаў. Нікога не пакінуў абыякавым конкурс рэкламных буклетаў "Прырода і мы". Дзеці былі азнаёмлены з тэмамі навукова-даследчых работ старшакласнікаў нашай школы па вывучэнні прыроды роднага краю. Далей дзеці малявалі малюнкі, плакаты, схемы, якія заклікаюць нас беражліва ставіцца да навакольнага свету. У стварэнні відэаскарбонкі "Навагрудак фальклорны" актыўны ўдзел прынялі дзяўчынкі лагера, якія з вялікай цяжкасцю і жаданнем развучвалі беларускую народную песню “Ох і сеяла Ульяніца лянак”, рабілі да яе інсцэніроўку. На занятках па інтарэсах “Юны краявед” дзеці паглядзелі прэзентацыю “Рэкі Беларусі”, адказалі на пытанні віктарыны, даведаліся пра легенду пра возера Нарач і здзейснілі пешую экскурсію да водных аб'ектаў аг.Нягневічы (азёры), вывучылі асноўныя характарыстыкі водных аб'ектаў. З мэтай прывіцця будучаму пакаленню паважлівых і беражлівых адносін да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне быў праведзены гістарычны маршрут "Абеліскі вялікага подзвігу". Дзеці здзейснілі завочную экскурсію ў Мемарыяльны комплекс «Курган Славы», які з'яўляецца адной са славутасцяў Беларусі. На працягу дня выхаванцы атрымалі мора задавальнення і яркіх уражанняў!

поделиться в: