Класная гадзіна ў незвычайным фармаце

14.11.2023

14 лістапада для навучэнцаў 8 і 10 класаў была праведзена класная гадзіна ў незвычайным фармаце. У рамках класнай гадзіны юнакі і дзяўчаты наведалі Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе на матэрыяле прадстаўленых экспанатаў змаглі пагрузіцца ў гісторыю Навагрудчыны.
Цікавасць у вучняў выклікала музейная экспазіцыя гісторыі ўзнікнення горада і Навагрудскага замка. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Навагрудак стаў месцам каранацыі князя Міндоўга і цэнтрам аб'яднання зямель, на якіх пазней было створана Вялікае княства Літоўскае.
Здзівіла падлеткаў сваёй разнастайнасцю этнаграфічная калекцыя музея, якая ўключае шматлікія прадметы побыту наваградчан.
Нікога з навучэнцаў не пакінула абыякавым экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, у якой асноўная ўвага нададзена таму, што адбывалася ў горадзе і раёне падчас акупацыі: прымусовая праца і знішчэнне Навагрудскай яўрэйскай абшчыны.
Нягледзячы на тое, што многія дзеці наведваюць музей не ўпершыню, кожны раз даведваюцца для сябе новую, цікавую і карысную інфармацыю.