Назва Музей нягневіцкага краю
Установа адукацыі Дзяржаўная установа адукацыі “Нягневіцкая сярэдняя школа” Навагрудскага раёна
Профіль Комплексны (гісторыка-краязнаўчы)
Адрас Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вул. Школьная 2
Музейны фонд Асноўны фонд: 339 Дапаможны фонд: 51
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дакументы, друкаваныя выданні, адзенне, прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
“Вайна ў лёсе маёй сям’і”;
“Жыццё і побыт нашых продкаў”;
“Афганістан баліць у маёй душы”;
“Генацыд. Нельга забыць”;
“Мой родны край – Нягневічы”.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
пісьмо з фронту Бекрэнь Мікалая Мікалаевіча, 1945 г.
Атэстат (копія), 1918 г.
Фатаграфія Гарбачыка І.Н., 1945 г.
Пасведчанне, выдадзеннае Гарбачыку І.Н., 1942 г.
Пісьмо з Афганістана Яцука А., 1988 г.
Кацялок салдацкі, 1944 г.
Экспазіцыі музея
Экспазіцыя “Беларуская хатка” прысвечана гісторыі беларускага сялянства. Тут сабраны матэрыял быта насельніцтва Нягневіцкага краю.
Экспазіцыя “Яны загартоўваліся ў барацьбе” асвятляе гераічнае мінулае нашай мясцовасці: дзейнасць камсамольцаў на часова акупаванай палякамі тэрыторыі Заходняй Беларусі па захаванні беларускай мовы, традыцый, культуры. Таксама экспазіцыя прысвечанная ваеннай гісторыі – Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане і ўдзеле нашых землякоў у гэтых падзеях, генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайне.
Экспазіцыя “Летапіс школы” расказвае пра заснаванне школы, яе выпускніках, сабраны фотаздымкі 1970-1990-х гг.
Экспазіцыя “Ператвораныя ў попел” расказвае пра становішча Навагрудчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны.
План музея на 2024/2025 навучальны год
|
|