Бібліятэка з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай установы адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа", якая ажыццяўляе інфармацыйнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу і забяспечвае правы яго ўдзельнікаў на бясплатнае карыстанне бібліятэчна-інфармацыйнымі рэсурсамі.
Наша бібліятэка - адно з любімых месцаў школы. Ёй ужо 59 гадоў! Яна адчыніла дзверы для чытачоў 1 верасня 1964 года.
У бібліятэцы функцыянуе абанемент і інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр. Для карыстання чытачоў ёсць камп'ютары, выхад у Інтэрнет, прынтэр.
Універсальны фонд бібліятэкі складае больш за 9 тысяч выданняў на розных носьбітах: кнігі, падручнікі, CD-R, DVD-R дыскі, відэакасеты. Выбраць кнігі ў бібліятэцы дапаможа даведачна-бібліяграфічны апарат, які складаецца з алфавітнага каталога і картатэк (метадычных матэрыялаў, уліку вучэбных выданняў, зместу літаратурных зборнікаў, уліку перыядычных выданняў). Фонд энцыклапедый і даведнікаў складае каля 200 экз. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца такія выданні як “Школьная энцыклапедыя”, “Энцыклапедыя для дзяцей”, “Што такое? Хто такі?», серыя энцыклапедычных слоўнікаў па ўсіх прадметах, серыя «Я спазнаю свет», «Усё пра ўсё» і іншыя.
Бібліятэкар школы - Краўчанка Тамара Гаўрылаўна
Панядзелак |
|
8.30-12.30 |
Аўторак |
|
8.30-12.30 |
Серада |
|
8.30-12.30 |
Чацвер |
|
8.30-12.30 |
Пятніца |
|
8.30-12.30 |
Субота |
|
не працуе |
Санітарны дзень |
|
апошняя пятніца месяца |
Дакументы, якія рэгламентуюць работу бібліятэкі:
- Закон "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь"
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»
- Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці
- Палажэнне аб бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа"
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Службовая інструкцыя бібліятэкара
- Інструкцыя па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь
- Інструкцыя па зместу, папаўненні і абнаўленні бібліятэчных фондаў школьных падручнікаў
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выкарыстанні электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі