Фінансавая граматнасць

       Фінансавая граматнасць - гэта ўменне выкарыстоўваць веды і навыкі для прыняцця правільных рашэнняў, звязаных з грашыма і тратамі. Фінансавая граматнасць закранае вялікае кола розных фінансавых тэм, пачынаючы ад штодзённых навыкаў.

    Навучаючы дзяцей фінансавай граматнасці, мы можам растлумачыць для дзяцей сувязі паміж працай, заробкам, выдаткамі і зберажэннямі; яны раней зразумеюць кошт грашам і навучацца правільна прымаць фінансавыя рашэнні.

     Вядучыя банкі Беларусі ААТ "ААБ БЕЛАРУСБАНК" і ААТ "Белаграпрамбанк" распрацоўваюць і размяшчаюць на сваіх сайтах розныя тэарытычныя матэрыялы, задачы і гульні па фінансавай граматнасці. Гэтыя матэрыялы накіраваны на фарміраванне эканамічнай культуры асобы, якая характарызуецца валоданнем базіснымі асновамі эканамічных ведаў, якія раскрываюць светапоглядную сутнасць чалавечага капіталу, сфарміраванымі ўменнямі і навыкамі дзелавой актыўнасці, самастойнага працоўнага жыцця, арганізацыі ўласнай справы, гатоўнасцю прымаць аптымальныя рашэнні ў рэальнай жыццядзейнасці, развіццём такіх сацыяльна запатрабаваных асобасных якасцей, як ініцыятыва, прадпрымальнасць, самастойнасць, адказнасць, упэўненасць у сабе, імкненне да дасягненняў і паўнацэннай самарэалізацыі.

Азбука фінансавай граматнасці

поделиться в: