14 верасня. Спартыўнае свята
14.09.2024Шосты школьны дзень 14 верасня прайшоў пад дэвізам "Спартыўныя дасягненні табе, Беларусь!". Вучні 5-9 класаў правялі псіхалагічны трэнінг "Здаровы я - здаровая краіна", які садзейнічаў фарміраванню накірунку на здаровы лад жыцця і на развіццё адказнасці за сваё здароўе. На школьным стадыёне для вучняў 5-11 класаў прайшло спартыўнае свята "Спартыўныя дасягненні табе, Беларусь!" Свае маленькія рэкорды ў бегу, падцягванні, мятанні мяча вучні прысвяцілі роднай краіне. Не засталіся ў баку педагогі і бацькі - працавалі на трэнажоры. Для малодшых школьнікаў праведзены рухомыя гульні "Быць здаровым - жыць у радасці!" Ва ўсіх удзельнікаў спартыўнага свята быў цудоўны настрой.