Кіберзлачынствы - злачынствы, звязаныя з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі (злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, крадзяжы шляхам выкарыстання сродкаў кампутарнай тэхнікі, шантаж, вымагальніцтва, выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў і г.д.).
Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?
- не перадавайце рэквізіты банкаўскіх карт, логін і пароль доступу ў інтэрнэт-банкінг, праверачныя коды трэцім асобам, у тым ліку ў сетцы Інтэрнет;
- не захоўвайце рэквізіты карты ў адкрытым доступе, не перадавайце карту і яе рэквізіты трэцім асобам;
- не аплачвайце пакупкі картай на падазроных сайтах;
- не ўводзьце логін і пароль электроннай пошты, інтэрнэт-банкінгу, сацыяльных сетак на іншых інтэрнэт-рэсурсах;
- выкарыстоўвайце для банкаўскай карты двухфактарную аўтарызацыю, смс-апавяшчэнне, ліміт зняцця грашовых сродкаў, 3D-Secure або інтэрнэт-пароль;
- праяўляйце пільнасць, абачлівасць і асцярожнасць пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт;
- выкарыстоўвайце складаныя паролі для доступу да ўліковых запісаў на інтэрнэт-рэсурсах;
- не захоўвайце пін-код ад БПК разам з картай;
- не паведамляйце CVV-код і не адпраўляйце фота альбо скрыншот;
- не выконвайце інструкцыі (указанні) незнаёмцаў, якія патэлефанавалі з невядомага абаненцкага нумара;
- не здзяйсняйце ніякіх дзеянняў на тэлефоне (іншай прыладзе) па просьбе старонніх асоб;
- не пераходзьце па падазроных спасылках;
- не размяшчайце персанальную інфармацыю аб сабе і блізкіх у адкрытым доступе;
- не рэкамендуецца карыстацца адкрытымі Wifi-сеткамі ў кафэ ці на вуліцы;
- не выкарыстоўвайце аднолькавыя паролі для ўсіх акаўнтаў на Інтэрнет-рэсурсах.