Зімовыя забавы

Прагулка ў зімовы час - цудоўны спосаб аздараўлення. Дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добрага настрою. Зімовыя забавы дзяцей вельмі разнастайныя. Хлопчыкі і дзяўчынкі забываюцца на час і ідуць з прагулкі з жаданнем прадоўжыць яе як мага хутчэй.

Зіма - гэта час вясёлых гульняў і забаў. Колькі радасці яна прыносіць дзецям! Можна пакатацца на санках, на лыжах, на каньках. Асабліва добра, калі зіма снежная - дзятва лепіць снегавікоў, гуляе ў снежкі, забаўляецца на горках.

На гэтым тыдні выдалася снежнае надвор'е. Выхавальнік групы падоўжанага дня Бушма Марыя Міхайлаўна арганізавала для дзяцей «Зімовыя забавы».

Вось і наступіла наша любімая зімушка-зіма. Снежань - месяц першага снега і Новага года. Студзень - свята Раства, зімовых гульняў і забаў. Люты - апошні і самы суровы месяц зімы. Многія дзеці вельмі любяць зіму і чакаюць яе цэлы год. Прагулкі ў дзіцячым садзе зімой не толькі цудоўны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. "Дзецям цікава на свежым паветры, калі яны занятыя", - гаворыць выхавальнік рознаўзроставай групы Аксана Міхайлаўна Гушчынская. Разнастайнасць гульняў, назіранняў, практыкаванняў, праца захапляе дзяцей. Адметная рыса зімовых прагулак - іх эмацыйнасць, рухомасць, насычанасць. Зімовыя забавы нашых дзяцей - гульня ў снежкі, лепка са снегу, катанне на санках, рухомыя гульні. Дзецям вельмі падабаецца назіраць за прыроднымі з'явамі. Падкормліваючы птушак на нашым участку, мы выхоўваем у нашых дзецях дабрыню, спагадлівасць. Выгадаваць дзіця моцным, дужым, здаровым - гэта адна з вядучых задач, якія стаяць перад педагогамі, а зімовыя забаўкі - гэта тое, што забяспечвае здароўе і дастаўляе радасць.