Экскурсія ў вайсковую часць
1 снежня 2023 года навучэнцы 9 - 11 класаў наведалі вайсковую часць 75158 г.Навагрудка. Мэта: фарміраванне ў моладзі высокай патрыятычнай свядомасці, пачуцця гонару за сваю Айчыну, выхаванне гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне інтарэсаў Радзімы.
Для знаёмства старшакласнікаў з вайсковым жыццём на базе вайсковай часці 75158 прайшоў дзень адчыненых дзвярэй.
Юнакі і дзяўчаты даведаліся, як праходзіць дзень у вайскоўцаў. Навучэнцам была дадзена магчымасць пазнаёміцца з узорамі сучаснай ваеннай тэхнікі і ўзбраення, паразмаўляць з ваеннаслужачымі. У ходзе экскурсіі ваеннаслужачыя расказалі аб гісторыі воінскай часці, аб значнасці ваеннай службы. Працягнулася экскурсія паказам стралковай зброі, дзе падлеткі ўбачылі алгарытм зборкі і разборкі АКМ, а таксама змаглі самі прыняць удзел у зборцы зброі. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.
Наведванне воінскіх падраздзяленняў і азнаямленне са спецыфікай службы дапаможа маладым людзям вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.
Экскурсія ў вайсковую часць
Прафарыентацыйная работа ва ўстанове наладжана па розных накірунках: гэта і арыентацыя на аграрныя, педагагічныя спецыяльнасці, на спецыяльнасці Міністэрства унутраных спраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і інш.
І, канешне, вызначыцца з будучай прафесіяй дапамагаюць вучням бацькі, настаўнікі.
Але калі ты штосьці ўбачыш на свае вочы, візуалізуеш, эфект нашмат лепшы.
Для знаёмства з армейскім жыццём вучні 10-11 класаў Нягневіцкай срэдняй школы Навагрудскага раёна адправіліся ў вайсковую часць 75158 г.Навагрудка, у якой 1 снежня быў арганізаваны дзень адкрытых дзвярэй.
А падчас экскурсіі стала зразумела, што патрымаць у руках сапраўдную баявую зброю – мара не толькі юнакоў, але і дзяўчат. Старшакласнікі змаглі на самой справе адчуць сябе вайскоўцамі.
Знаёмства з вайсковым жыццём пачалося з прагляду фільма пра Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пра будні вайсковай часці, які ўжо змог прыадкрыць заслону таямніцы вучням.
Затым ваеннаслужачыя прадставілі гасцям узоры баявога і параднага адзення, зброю, падрабязна растлумачылі юнакам і дзяўчатам прызначэнне той ці іншай баявой тэхнікі, якая была выстаўлена на тэрыторыі часці. Нават дзяўчаты скарысталіся магчымасцю не толькі паглядзець, але і патрымаць зброю ў руках, патрэніравацца ў яе разборцы і зборцы.
Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай. Дзеці шчыра падзякавалі вайскоўцам за магчымасць убачыць іх жыццё знутры.
А магчыма, хтосьці з вучняў зацікавіўся вайсковымі прафесіямі не проста так?
Сустрэча з цікавым чалавекам
17 верасня ў дзень народнага адзінства вучні школы сустрэліся з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Варона Аляксеем Віктаравічам.
Пяцікласнікі і шасцікаласнікі ў цеснай і сяброўскай атмасферы разважалі пра слова "патрыятызм", пра тое, што вельмі важна бачыць усё і ўсіх, што нас акружае.
У 11 класе ў Дзень народнага адзінства хлопцы ўзгадалі гісторыю нашай краіны, свае пажаданні ў гэты дзень адрасавалі малодшым школьнікам і педагогам. Інфармацыйная гадзіна прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Аляксей Віктаравіч распавёў хлопцам і дзяўчатам пра службу ў войску. Звярнуў увагу на тое, што Дзень народнага адзінства стаў святам міласэрнасці, клопату пра людзей. Былі выкарыстаны матэрыялы газеты "СБ.Беларусь сёння". Адзінаццацікласнікі ўспомнілі і распавялі пра падзеі 17 верасня 1939 года, абмеркавалі дакументальны фільм "Рубеж".