Паважаныя бацькі! Просім Вас звярнуць увагу, што ў Нягневіцкай СШ з 2023/2024 навучальнага года ўводзіцца адзіны дзелавы стыль адзення сіняга колеру (касцюмы, сукенкі, спадніцы, сарафаны, камізэлькі, штаны).
Блузкі, кашулі белага колеру (для ўрачыстых мерапрыемстваў) і блакітных тонаў (для паўсядзённага наведвання). А таксама значок з эмблемай установы.
Заказ значкоў ажыццяўляецца цэнтралізавана.
Школьную форму законныя прадстаўнікі набываюць самастойна, але памятайце:
Школьная форма сіняга колеру абавязковая для ўсіх навучэнцаў установы! Нашэнне камізэлькі (трыкатажнай) сіняга колеру ў 2023/2024 навучальным годзе будзе штодзённым і абавязковым.
Паважаныя бацькі, абмяркуйце пытанні дзелавога стылю з педагогамі, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў у класе, дзе вучацца вашы дзеткі, і забяспечце сваіх дзяцей прапанаванай школьнай формай на наступны навучальны год.
Прыклады адзення, прадстаўленыя вучнямі нашай установы: