Тыдзень пачатковых класаў. Дзень першы
26.02.2024Першы дзень тыдня пачатковых класаў “Падарожжа ў краіну Дзяцінства” прайшоў пад дэвізам “Люблю свой край, старонку гэту!”. Адкрыццё тыдня пачалося з урачыстай лінейкі, на якой вучні пазнаёміліся з планам тыдня і атрымалі заданні.
У гэты дзень у кожным класе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднаму краю, мэтай якіх было прывіццё любові да роднага краю, да творчасці беларускага народа, яго звычаяў і традыцый.
Сярод вучняў 3-4 класаў праведзена віктарына “Беларусь сінявокая”. Навучэнцы зрабілі вывад, што наша Беларусь – край жывапісных узвышшаў, густых лясоў і бяскрайніх лугоў, блакітных рэк і азёр. За свае незвычайныя водныя ландшафты нашу краіну завуць “сінявокай”. Беларусы ганарацца багаццем роднай прыроды і захоўваюць яе для нашчадкаў.
Спадабалася вучням выстава творчых работ “Нам засталася спадчына”. Дзеці прынеслі вырабы сваім матуль, бабуль. Самымі актыўнымі былі Кучук Мацвей, Вайтовіч Мікіта, Жарыч Ульяна, Лейка Ганна.
Вучні першага класа прынялі актыўны ўдзел у фотавыставе “Краявіды роднага краю”.