Шосты школьны дзень. Прафесійны навігатар

18.11.2023

Шосты школьны дзень ва ўстанове прайшоў пад дэвізам "Прафесійны навігатар".

У шосты школьны дзень у пачатковай школе прайшла гульня-практыкум "Ад каласка да каравая". Дзеці падарожнічалі па розных станцыях і выконвалі заданні. Прынялі актыўны ўдзел у эксперыментальнай дзейнасці. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі для сябе высновы, чаму хлеб называюць цудам зямлі і якое месца ён займае ў жыцці чалавека.

Навучэнцы 5-7 класаў сустрэліся з маладым спецыялістам - Валенцюкевіч Ганнай Яўгеньеўнай, якая працуе поварам у школе першы год пасля заканчэння ўстановы адукацыі "Навагрудскі дзяржаўны каледж". У рамках сустрэчы "Як стаць майстрам сваёй справы" падлеткі наведалі прадстаўнікоў розных прафесій свайго мікрараёна і пазнаёміліся з прафесіямі повара дзіцячага харчавання, аператара паштовага аддзялення, правізара, прадаўца, бармэна.

У рамках шостага школьнага дня, 18 лістапада, з навучэнцамі 10-11 класа быў праведзены круглы стол «Мая прафесія - дарога ў будучыню».
Прафесія - гэта праца, якой чалавек прысвячае сваё жыццё. Таму вельмі важна зрабіць правільны выбар. Што такое паспяховы выбар прафесіі? Як знайсці тую сваю, каб ёй служыць і прыносіць карысць людзям, грамадству, каб не расчаравацца ў ёй? Разважаючы, юнакі і дзяўчаты гаварылі, што ў выбары прафесіі павінны супасці тры складнікі: прафесія павінна быць цікавай, карыстацца попытам на рынку працы, яна павінна адпавядаць уласным магчымасцям. Рабяты знаёміліся з рознымі відамі прафесій, дзяліліся сваімі жаданнямі, расказвалі аб той прафесіі, якую абралі, тлумачачы, чым яна іх прыцягвае, пастараліся вызначыць, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек гэтай прафесіі. Размова атрымалася цікавай і прадуктыўнай.